Гонар народа — родная мова
18.02.2026У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы да Сусветнага дня роднай мовы быў арганізаваны святочны дыялог «Гонар народа - родная мова».
У рамках дэкады ў ім прынялі ўдзел навучэнцы з груп 02-45 i 31-09.
Галоўнай думкай мерапрыемства сталі словы народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа: «Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ».
Менавіта любоў да сваёй Радзімы, свайго народа пачынаецца з любові да роднай мовы, яна яднае нас у народ.
Удзельнікам свята было прапанавана паслухаць, як гучыць беларуская мова, паразмаўляць на ёй, разгадаць загадкі, перакласці некаторыя словы, адгадаць аўтараў слоў вядомых беларускіх песень.
Завяршылася мерапрыемства выкананнем песні «Мова павінна жыць» беларускага гурта «Дразды».


