Спадчына маіх продкаў

10.02.2024
10 лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі СШ№9 г. Жодзіна адбылася гульня-алімпіяда «Спадчына маіх продкаў», прысвечанная Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Асноўная мэта мерапрыемства — стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальнай цікавасці  моладзі да культуры і гісторыі сваёй Радзімы.
У гульні-алімпіядзе удзельнічалі 22 навучэнцы з розных устаноў адукацыі горада Жодзіна. Сярод іх і двое навучэнцаў нашага каледжа: Талкачэвіч Яна з групы 31-08 і Купрэйчык Вадзім з групы 06-31.
Удзельнікі выканалі заданні рознай складанасці па беларускай мове, літаратуры і гісторыі Беларусі. 
Зараз іх работы ацэньвае журы. Пажадаем поспехаў нашым удзельнікам.
 
spad2