Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“.

09.01.2023
У "Жодзінскім дзяржаўным каледжы" сабраліся самыя таленавітыя і працавітыя навучэнцы устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Усе яны, дзякуючы мэтанакіраванасці, дасягнулі поспехаў, і ім даверана абараняць гонар рэгіёнаў на абласным узроўні рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“.

Адкрыла трэці этап рэспубліканскай алімпіяды начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта  Вольга Уладзіміраўна Галабародава.

Удзельнікам алімпіяды пажадаў перамог старшыня журы  Уладзімір Іванавіч Куліковіч, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, кандыдат філалагічных навук, дацэнт установы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“.

Сёння тут сабраліся тыя, для каго алімпіяда – гэта, перш за ўсё, цікавасць і ўласнае развіццё, магчымасць пошуку і адкрыццяў, шанец, прадстаўлены лёсам, выбар, зроблены свядома, крок у цудоўную будучыню.

А мы таксама жадаем удзельнікам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“ новых адкрыццяў і перамог!

 

2  3 

 4  5