Тыдзень роднай мовы

План мерапрыемствау Тыдня роднай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

 

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства прайшоў і ў  нашай установе

  

19 верасня 2022 быў прысвечаны багаццю беларускай мовы. 

Зраніцы была аб’яўлена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Навучэнцы і выкладяыкі на перапынках размаўлялі на беларускай мове.

У рамках анлайн-чэленджу “Мова краіны маёй” праведзены конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове. Пераможцам вызначаны Старавойтаў Дзяніс з групы 02-42.

 

Падчас марафону “Мова родная – мова модная” ўсе жадаючыя мелі магчымасць выканаць песні на беларускай мове, а таксама прайсці анлайн-апытанку  “Спазнай Беларусь”.

 

У бібліятэцы ліцэя і ў кабінеце беларускай мовы арганізаваны тэматычныя кніжныя выставы па пытаннях сучаснай беларускай мовы, якія будуць працаваць на працягу усяго тыдня.

  

 

Паэтычная экспедыцыя па творчасці Я. Купалы і Я. Коласа
У гэтым годзе — юбілеі ў двух беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды 20.09.22 г. супрацоўнікі Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі арганізавалі для навучэнцаў профліцэя паэтычную экспедыцыю па творчасці гэтых пісьменнікаў.
Экспедыцыя пачалася з прыпынку «Галерэя партрэтаў Янкі Купалы». Удзельнікі экспедыцыі выбіралі фотаздымак, які найбольш спадабаўся, тут жа ім было прапанавана азнаёміцца з творамі, якія паэт напісаў у адзначаным пад здымкам годзе, і зачытаць урывак з гэтага твору. У аматараў малявання была магчымасць праілюстраваць які-небудзь эпізод з твораў нашых класікаў. Жадаючым праявіць свае артыстычныя здольнасці было прапанавана прымерыць на сябе касцюмы Паўлінкі ды пана Быкоўскага і праспяваць знаёмыя прыпеўкі з вядомай купалаўскай камедыі. Салодкае частаванне чакала падарожнікаў на прыпынку «Пчаліны пачастунак». Завяршылася экспедыцыя на музычным прыпынку «Музычная спадчына», дзе гучалі песні на словы Я. Купалы і Я. Коласа. Навучэнцам вельмі спадабалася гэтая цікавая экспедыцыя.

 

20.09.22г  быў прысвечаны ролі роднай мовы ў культуры нацыі. На ўроках беларускай літаратуры быў арганізаваны прагляд беларускамоўнай пастаноўкі Барыса Луцэнкі п’есы А. Макаёнка “Зацюканы апостал“.

У час наведвання гарадской бібліятэкі навучэнцы ліцэя далучыліся да цудоўнага свету класікаў беларускай  літаратурнай мовы Я. Купалы і Я.Коласа, 140-годдзе з дня нараджэння якіх адзначаецца ў гэтым годзе.

Паэтычная экспедыцыя па творчасці Я. Купалы і Я. Коласа

Сустрэча з мясцовымі паэтамі
21 верасня 2022 г. ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча з мясцовымі паэтамі Лідзіяй Навумавай і Ірынай Хілюціч. Мерапрыемства наведалі навучэнцы Жодзінскага прафліцэя.Мясцовыя паэты прачыталі свае вершы аб радзіме, прыродзе, пачуццях да бацькоў і дзяцей, падзяліліся сваімі думкамі і ўспамінамі.  Акрамя гэтага, было і некалькі забаўляльных момантаў, такіх як гульня, дзе аднаму ўдзельніку неабходна было даць апісанне прадметаў, а другому адгадаць, што гэта. На памяць аб сустрэчы Лідзія Навумава і Ірына Хілюціч падарылі калектыву прафліцэя некалькі кніг са сваімі вершамі.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: