Паэтычная экспедыцыя па творчасці Я. Купалы і Я. Коласа

У гэтым годзе — юбілеі ў двух беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды 20.09.22 г. супрацоўнікі Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі арганізавалі для навучэнцаў профліцэя паэтычную экспедыцыю па творчасці гэтых пісьменнікаў.
Экспедыцыя пачалася з прыпынку «Галерэя партрэтаў Янкі Купалы». Удзельнікі экспедыцыі выбіралі фотаздымак, які найбольш спадабаўся, тут жа ім было прапанавана азнаёміцца з творамі, якія паэт напісаў у адзначаным пад здымкам годзе, і зачытаць урывак з гэтага твору. У аматараў малявання была магчымасць праілюстраваць які-небудзь эпізод з твораў нашых класікаў. Жадаючым праявіць свае артыстычныя здольнасці было прапанавана прымерыць на сябе касцюмы Паўлінкі ды пана Быкоўскага і праспяваць знаёмыя прыпеўкі з вядомай купалаўскай камедыі. Салодкае частаванне чакала падарожнікаў на прыпынку «Пчаліны пачастунак». Завяршылася экспедыцыя на музычным прыпынку «Музычная спадчына», дзе гучалі песні на словы Я. Купалы і Я. Коласа. Навучэнцам вельмі спадабалася гэтая цікавая экспедыцыя.

.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: