Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, навучэнцы груп 31-03, 02-35 і 04-13 наведалі Жодзінскую гарадскую бібліятэку. 

Там адбылася сустрэча з нашай зямлячкай, паэткай, Ірынай Хілюціч. Яна чытала свае вершы на роднай мове пра маці, малую Радзіму, адносіны да жыцця і іншыя.

Ірына Хілюціч – творчая асоба. Умее яна кожнае сваё выступленне прадставіць так, як толькі ўмее зрабіць сапраўдны чалавек – мастак. Падчас знаёмства са сваімі вершамі, паэтка выкарыстоўвала розныя цікавыя прыёмы: тэатр ценяў, інсцыніроўка і нават фокусы.

У завяршэнні мерапрыемства нам былі прапанаваны цікавыя конкурсныя заданні.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

25.02.2019 · Администратор · Комментариев нет
Рубрики: Новости


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: